Лятучы Галандзец

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Рассказ  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Лятучы Галандзец в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Рассказ  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

- Пайшла, паехала, - махнуў рукою рэжысёр. - Любчык, не перабівай ты чалавека, які аж на тыдзень старэйшы за цябе. Зразумей, няхай сабе ён піша, што хоча, але няхай жыве, як кожны чалавек. Глядзі ты, не спадабалася яму звычайная дзяўчына. - Не звычайная дзяўчына, а... сказаў бы, але баюся цябе пакрыўдзіць, такія ў тваім гусце. - Ну няхай, няхай, супакойся, мая дзетухна. Не трэба чакаць ад жанчын надзвычайнага: казачнай прынцэсы, бога з машыны, трасцы з хваробай. А сам звычайнага асабістага жыцця не здолеў наладзіць. - І гэта не твая справа, - адрэзаў Моршч. - Ведаеш, я малю бога, каб яму дасталася сапраўдная прынцэса. Так абрыдлі шлюбы толькі з-за таго, што мужчыне апрыкралі сталоўкі. - Перабольшваеш, - сказаў "грыбазвон". - Ну добра, падвяду базіс. Жанчыне жахліва, калі пустэча ў ёй самой, а мужчына баіцца пустэчы вакол сябе. Сумна, цяжка, хочацца, каб пашкадаваў нехта. Ну і з'яўляецца дзяўчына, добрая, простая. Каханне. Пажаніліся. Пасля каханне або ломіцца - тады развод, - або пераходзіць …