Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Як звяргаюцца ідалы

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Рассказ  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Як звяргаюцца ідалы в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Рассказ  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Уладзімір Караткевіч Як звяргаюцца ідалы Алёнцы год і дзевяць месяцаў. Але яна ўжо зусім вялікая дзяўчынка. Лічыць жа ж трэба не па ўзросту, а па тым, што ты паспеў зрабіць. А яна ўжо чалавек, таму што даўно навучылася прама хадзіць. І яшчэ навучылася так-сяк выказвацца, і сваякі, ва ўсякім разе, яе разумеюць. І яшчэ адно, самае галоўнае: варта каму-небудзь зрабіць выгляд, што ён замахваецца на ката, сабаку альбо чалавека, — і адразу гучыць адчайдушна-ўмольны віск: — І цеба. Гэта азначае «не трэба». Значыць, галоўнае, з чаго складаецца чалавек, ужо ёсць. У Алёнкі вялізныя, як сподкі, сінія вочы, ніжняя губка чапялою (адразу бачна, што характар будзе злёгку фанабэрысты і самастойны), тугое, як мячык, цельца і ножкі, якія цэлы дзень тупаюць па доме, садзе і гародзе. Гэта тып дзіцёнка-шкодніка. І гэта вельмі добра, таму што менавіта з такіх атрымліваюцца потым вартыя чагосьці людзі. У Алёны ёсць мама, прыгожая распаўнелая жанчына, бацька, які застаўся ў іх горадзе, каб лётаць на «малётах», …