Песня аб паходзе Ігаравым

Автор: без автораЖанр: Европейская старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу без автора - Песня аб паходзе Ігаравым в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: без автора 
Жанр: Европейская старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

VI Во, невясёлая, брацці, гадзіна настала! Сілу пустыня прыкрыла ўжо грознай навалай: Крыўда паўстала у ўнука Дажджбожага сілах, Дзевай яна на Траянаву землю ўступіла, Крыллем лябяжым па моры ўспляснула, a ў Доне Плюскатам спудзіла шчасныя часы ў бяздонні. Князевы споркі — людзям ад паганых загуба; Стаў гаварыць брат да брата ca злосці, нялюба: "Гэта i гэна маё!" Ды пачалі казаці Князі аб малым: "Во гэта вялікае, браце!" А на сябе самі згубства каваці няўстанне... Скрозь жа на Русь набягалі з пабедай пагане. О, як далёка сакол заляцеў ў гэну пору, Птушак пужлівых збіваючы,— к сіняму мору! A ўжо адважнага Ігара войска не ўскрэсіць! Па ім Карына заклікала, гледзя на месяц. Жэля па Рускай зямлі паняслася з трывогай, Смагу наводзячы людзям у полымя рогу. Жоны заплакалі рускія ў жальбах нябылых: "Ўжо нам ні мысляй памысліць мужоў сваіх мілых, A ні падумаці думай, ні вочмі сваімі Ix азіраць на пуховай пасцелі жывымі. Срэбрам i золатам тым пагатове ніколі Нам не пацешыцца ў долі, самотнае долі!" …