Слова аб палку Ігаравым, Ігара, сына Святаслаўлева унука Алегава

Автор: без автораЖанр: Древнерусская литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу без автора - Слова аб палку Ігаравым, Ігара, сына Святаслаўлева унука Алегава в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: без автора 
Жанр: Древнерусская литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

VIII Княжа вялікі, Усеваладзе! Ці не мысляй табе б прыляцеці, каб бацькаў пасад убярэгчы! Ты бо можаш распырскаці вёсламі Волгу, а шоламам вычарпаць Дон. Каб ты быў то была бы па нагаце нявольніца, а па рэзане нявольнік. Ты бо можаш насуха жывымі страляць самастрэламі, удалымі Глеба сынамі. Ты, буй-Рурыча, й Давідзе! Ці ж не вашыя гэта ў крыві пазлачоныя шоламы плавалі? Ці ж не ваша дружына адважная рыкае, як туры, гартоўнымі ранена шаблямі ў полі незнаёмым? Уступіце, сябры, ў залатыя страмёны за крыўду гэтага часу, за Рускую зямлю, за раны Ігаравы, смелага Святаслаўліча! Галіцкі Асмамысле Яраслаўле! Высока сядзіш ты на пасадзе сваім златакованым; падпёр угорскія горы сваімі палкамі жалезнымі, шлях заступіў каралю, зачыніў Дунаю вароты, шыбаючы бярэмі цераз воблакі, да Дуная суды судзячы. Грозьбы твае па землях цякуць; адчыняеш Кіеву вароты; страляеш з бацькавага пасада залатога султанаў па-за землямі. Страляй, княжа, Канчака, паганага раба, за Рускую зямлю, за раны Ігаравы, адважнага Святаслаўліча! …