Кацярына

Автор: Шевченко ТарасЖанр: Лирика  Поэзия  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Шевченко Тарас - Кацярына в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Шевченко Тарас 
Жанр: Лирика  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

ІV Каля гары, над ярам-долам, Як старцы, ўзняўшы сваю голаў, Дубы з гетманшчыны стаяць. Грабелька ў яры, вербы ў рад, Ставок пад крыгаю ў няволі, У ім палонка - ваду браць, Як круг чырвоны чырванее, - З-за хмары сонца ўсплыло; Надзьмуўся вецер, - як павее! Няма нічога, скрозь бялее... Ды толькі ў лесе загуло. Раве, свішча завіруха, Па лесе завыла; Як бы мора, бела поле Снегам закаціла. Выйшаў з хаты карбаўнічы Лесу аглядаці, Ды куды там! Гэткі розрух! Свету не відаці. «Эге, бачу, што за немач! Ліха ж яго з лесам! Пайсці ў хату... Але што там? Ну іх да ста бесаў! Ліхаццё іх разнасіла, Як бы й справу мелі. Глянь, Нічыпар, прыглядзіся! Як жа пабялелі!» «Што, маскалі?.. Дзе маскалі?» «Што ты? Схамяніся!..» «Дзе маскалі, галубочкі?» «Ды вунь, падзівіся!» Паляцела Кацярына, Не ўспела адзецца. «Мабыць, добра Маскоўшчына Ў знакі ёй даецца! Бо ўначы толькі і знае, Што маскаля кліча». Цераз пні, цераз сувеі Ляціць, ледзьве дыша. Босай стала сярод шляху, Махае рукамі. А маскалі ёй насустрач, Як адзін, …