Калыска чатырох чараўніц

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Драма  Драматургия  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Калыска чатырох чараўніц в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Калыска чатырох чараўніц -  Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Драма  Драматургия   
Серия:  
Страниц: 11 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Бянігна . Ды ўжо чаго там. Атручваць яшчэ й яго той несправядлівасцю. Янка . Хай. Адной болей, адной меней. Дамінік . Ніякі ты не мінскі мяшчанін. Хаця я ару, а ты сячэш. Ты роду Луцэвічаў, а герба Навіна. I, значыць, не ніжэй... Вітгенштэйнаў. Янка . I так ясна. Усе Адамавы дзеці. Дамінік . Ды не ўсе з падатковага саслоўя, у якое нас кінулі. Не ўсіх можна без пакарання абразіць. А між тым, твой продак у восьмым калене Стах валодаў маёнткам Кукялёўшчына з вёскамі Слабодка і Цярпілаўка. Галіна сына ягонага Івана ў 62 годзе, за год да паўстання была зацверджана сенатам у дваранстве, а галіна сына Васіля, брата, праз сенацкія рагаткі не здолела прабіцца... Твой продак у пятым калене Юры меў ад Аўгуста III ў 1734 годзе прывілей на чын паручніка войск Вялікага Княства. Прапрадзед валодаў вёскай Слабодка, выконваў у Радзівілаў службу дазорцы маёнтка Святы Двор. Янка (дастае кніжку). Татка, ну што да таго, калі, скажам, дзед у ваўках за самім мядзведзем шаблю насіў. Ну, насіў. А цяпер на месяц …