Маці ўрагану

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Трагедия  Драматургия  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Маці ўрагану в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Маці ўрагану -  Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Трагедия  Драматургия   
Серия:  
Страниц: 24 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Васіль Вецер (не блытаць з братам, мешчанінам) сын панцырнага баярына, што ўдзельнічаў у 1696 годзе ў разгроме харугві Агінскага. Пазней загінуў. Герой наш пісьменны і нават на свой час начытаны, ведае латынь. Гэтым, акрамя прыроднай дабрыні, і тлумачыцца яго насцярожанасць да грубасці і казацкай разбэшчанасці паўстанцаў, нянавісці іх да ўсякай “кнігі”, бо ў ёй або даўгі запісаны, або данос, хлусня і паклёп. I тая ж крайняя дабрыня, мяккасць і спачуванне болю людскому прымушаюць яго ўступіцца, зусім не спачуваючы метадам сяброў. Мала таго, ненавідзячы ўсякія боль і забойства, быць ледзь не самым смелым воінам гэтай няшчаснай і цёмнай, хаця і па-дзікунску сумленнай, масы. Поп з Бесавічаў хутчэй выключэнне з правіл. Большасць свяшчэннікаў, што ўдзельнічалі ў паўстанні, былі святыя людзі, хаця і лаяцца маглі добра, і кулакі мелі моцныя, і выпіць пры выпадку маглі. Як поп Антох Крапіла. Бо гэта былі бедныя папы бедных парафій, якія касілі і аралі побач з сялянамі, ведалі іхнюю бядоту, іхняе …