Млын на Сініх Вірах

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Драма  Драматургия  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Млын на Сініх Вірах в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Млын на Сініх Вірах -  Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Драма  Драматургия   
Серия:  
Страниц: 16 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Каляда . Не трэба, Пятрусь... Што ж паробіш, калі нельга. Відаць, замала сілы. Голас . Г – 745 – 934 – 88 – 5641 Лаўрановіч . Шыфроўкі нашы. Голас яшчэ некаторы час агалошвае лічбы, усе пасуровелі. Каляда . Што ж, таварышы. Вы ведаеце, у чым справы. Ад станцыі Чорны Бор цягнецца пушча. Мы, пакуль што, прайгралі адкрыты бой, армія пакіне горад і адыдзе, можа, аж за Дняпро. Не хачу вас пужаць, але становішча цяжкае, і, невядома, можа, нават цэлую зіму давядзецца людзям сядзець у лесе. А галоднага, хоць бы ён быў героем, можна забраць голымі рукамі. Нам патрэбен хлеб, шмат хлеба. Сёе-тое ў нас ёсць, вывезлі з элеватараў у лясныя сховішчы. Але адным збожжам не абыдзешся, на сялянскія жорны яго не змелеш. Патрэбен млын. I вось мы вырашылі. Падыходзіць да карты раёна. Бачыце, кут між рэкамі. Тут дарога ў Звініцкія пушчы. Яны цягнуцца на сто восем вёрст на поўдзень ад станцыі Чорны Бор да чыгункі, якая ідзе з захаду на ўсход. Калісьці праз пушчы ішоў чумацкі шлях, але ён ужо гадоў сто дваццаць …