Трошкі далей ад Месяца...

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Драма  Драматургия  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Трошкі далей ад Месяца... в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Драма  Драматургия   
Серия:  
Страниц: 13 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Ганна . Што ж ты адразу не прыехаў? Вярыга . “Адразу” – работу прапанавалі. А я так знудзіўся па працы – смецяром пайшоў бы, не толькі дырэктарам. Ганна . I перспектывы якія? Вярыга . Дзе праца, там і перспектывы. Ёсць чуткі, што перакінуць на Беларусь. Ганна . I як ты? Вярыга . Буду працаваць. Гэта шчасце – праца. Ганна . Другі раз не ажаніўся? Вярыга . Позна, дарагая. Месяц таму стукнула мне пяцьдзесят шэсць год, і з гэтай прычыны велій шум учыніўся і многае піццё прайсцякло. Ганна . Ты б памірыўся з ёю. Яна з гэтым, другім, разышлася. Дрэнь чалавек. Вярыга . Я не злапамятны. Гераізму ад жанчын не патрабую. Магла не чакаць мяне, не такая ўжо я цаца. Але ніколі я ёй не дарую, што яна маю дачку ў чужыя рукі аддала. I згубіла з вачэй. Ганна .Мы спрабавалі шукаць. Не знайшлі. Вярыга . Куды там. Вайна. Ганна . I далей як? Вярыга . Буду жыць. Вазьму дзіця на выхаванне. Будзе з яго сапраўдны чалавек – не цюця якая-небудзь. А гэтага... я адшукаю. Проста каб паглядзець у паганыя вочы. Альжбета …