Наш Караткевіч

Автор: Брыль ЯнкаЖанр: Эссе  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Брыль Янка - Наш Караткевіч в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Брыль Янка 
Жанр: Эссе  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

3 І я не мог. Два месяцы не мог пісаць далей пачатае. А вось перачытаў яго і захацелася сказаць: Смейся, мой слаўны, і спявай, як мы смяяліся і спявалі, асабліва ў дарозе! Трохі свайго я ўжо расцерушыў у надрукаваным (з апошняга - «Адкрытка» ў кнізе «Сёння і памяць»), мала сказаўшы пра Валодзеву шчырую, натуральную паэтычнасць, прастату і складанасць, дзіцячую схільнасць да смеху, часамі крыўдлівасць, таксама ледзь не дзіцячую, лёгкую ранімасць, што ніколі не затойвалася ў недастойнай помслівасці, пра яго юначы рамантызм і сталае высакародства, што пераходзіла сяды-тады ў крыху пацешнае рыцарства, як быццам ён пазычаў яго ў сваіх гістарычных герояў. Пра некаторыя з нашых падарожжаў ён пісаў. З ім нялёгка спаборнічаць - столькі зоркага вока, вернай рукі, безагляднай свабоды і добрага сэрца ў яго то, здаецца, зашчодрых, то заскупых, аднак заўсёды яркіх, дакладных штрыхах. У дарозе мы маладзеем, часамі нават дзяцінеем, ці што. Ад адчування свабоды, палёту ў новае, якога ў нас наперадзе - так …