Маці Ветру

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Маці Ветру в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр:  
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

— А што гэта вы са мною так адверта? — спытаў Вашчыла. — А таго, што бачу мазалі на вашых руках. Ну добра, вы пачакайце. Сын хутка выйдзе. Сын пачаў есці і добра зрабіў, бо толькі праз гадзіну рыпнулі дзверы бакоўкі, увайшоў Вецер і, пабачыўшы Вашчылу, пабялеў, хоць і не змяніўся ў твары. — Гэта ты? Чаму ж мне маці не сказала? — Я казаў, але яна, мусіць, забылася. Мужчыны пацалаваліся тройчы, і Вецер са шчырай радасцю сказаў: — Вось добра, што прыехаў! А ў мяне шчасце. — Бачу, — адказаў Вашчыла суха, — няўчаснае шчасце. Вецер прысеў на ложак. Толькі тут можна было заўважыць, якія непадобныя яны былі адзін на другога. Вашчыла сядзеў як уліты ў крэсла. Сталая, магутная постаць, вялікія рукі селяніна, жылаватыя і мазалістыя, шырокія грудзі і плечы. Ён, відавочна, належаў да таго гатунку людзей, якія выклікаюць да сябе любоў з першага позірку, якіх кахаюць дзяўчаты, і нават мужчыны адчуваюць да іх нейкае цёплае пачуццё, жаданне падкарацца гэтаму чалавеку, рабіць тое, што ён хоча, — магчыма, …