Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Фольклор: прочее  Фольклор  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Фольклор: прочее  Фольклор   
Серия:  
Страниц: 16 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

…Яны ідуць далей, і вой грэшных длуш праваджае іх. — А тут цікавы экземпляр. Дыктатар ХХІ стагоддзя. З меркаванняў дзяржнеабходнасці знішчыў тры мільёны суграмадзян. У катле стаіць па калены чалавек гнюснага аблічча. — Чаму вар толькі да каленяў? — здзівіўся марсіянін. — Што вы. Таго вы не ўбачыце. Гэты тып стаіць у яго на плячах. Ён быў пры ім фаварытам, спрытняга. __________ Вялікі светлы пакой. Рады парт. За імі моладзь. — А гэта нашы кветкі жыцця, — усміхаецца Сатана, — глядзіце, якія нізкалобыя… Уцеха! — Які ж гэта ў вас урок, любыя дзеці? — пытае марсіянін. — Ветхі Запавет, — адказвае стараннае д'ябляня. — А што ж было спачатку, дзеткі? — Спачатку быў агонь, — выпальвае стараннае. — Гут, гут, — кажа марсіянін. Кінуты кімсьці камяк жаванай паперы трапляе яму ў вока. — Ці не праўда, міла, — кажа марсіянін, зачыняючы дзверы ў клас. — Скажу вам па сакрэту, вельмі мілыя дзеці. Годная змена старому пакаленню. — Так. Але часам і яны збіваюцца з толку… Цьмяныя позывы да гэтага агіднага дабра… …