Вялікі Шан Ян

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Рассказ  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Вялікі Шан Ян в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Рассказ  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

— І, аднак, няма дзе ў Паднябеснай прыхіліць галаву абяздоленаму… Ідзі да Хуанхэ, купец. Яе плынню можаш дабрацца ўва ўсе сталіцы [7] царстваў. А калі трэба ўцячы яшчэ далей, то можна дабрацца і ў царства Янь, у далёкі горад Цзі [8] . Там ужо не дастане нічыя рука. Але ўлічы, купец, яны глядзяць адно на адно, як тыгры. Не забывай, Шан там год пераконваў цара, што спачатку трэба напасці і абезгаловіць Чу, пасля Вэй, бо там самыя багатыя жалезныя руднікі. А там ужо прыйдзе чарга астатніх. — Адкуль ты так падазрона інфармаваны? — з недаверам спытаў купец. — Ведаеш пра радцу Лу Іня? — Хто ж пра яго не чуў у сталіцы. Набліжаны цара. А гэта небяспечна. — Нябожчык быў маім сябрам. Дык ты запомні, уздымаецца рука княства Цінь. Не пройдзе і стагоддзя, як падуць усе сем мацнейшых царстваў у Паднябеснай. Па вулках сталіц загрымяць ціньскія баявыя калясніцы. Будуць сячы галовы палонным. І ўсё таму, што шакал і сын шакала Шан навучыў гасудара ціньскага Сяо-гуна і напісаў злашкодную, подлую сваю кнігу. …