Ідылія ў духу Вато

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Рассказ  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Ідылія ў духу Вато в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Рассказ  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Ён з пяшчотай, як на маленькую, глядзеў на яе. — Намалюй гэта, — сказала яна. — Ды гэта ж Вато. У горшым выпадку Сомаў… Можна і па-свойму. Ідзе алеяй такі селадон на чырвоных абцасах. Твар змаршчакаваты, прыязна-салодкі, бы арангутана. Адзін арап вядзе яго пад руку, другі ззаду нясе табакерку. — Не трэба арапаў, — сказала яна, — няхай лепей дзве жывыя красуні. Арапам што! А гэтыя дзве бачылі, як на звычайнай, добрай зямлі чужое вырастала: чужыя тэатры, чужыя палацы, звычаі. Нядобрая, чужая сіла. Страшна… — Ну, я гэтыя дзіцячыя страхі перажыў, — усміхнуўся ён, — яшчэ тады, калі ты не ведала, што робіш. Яны паснедалі у бедным кафэ, пасля бясконца блукалі алеямі, моўчкі пасядзелі на лаўцы ў парадзелым садовым цяньку. І яна сама потым не заўважыла, як перамагла, як, непрыкметна для яго, адвяла яго прэч ад людных алей. Старая царква ўрасла ў зямлю, праваленыя ямы склепаў былі напалову занесены лістотай і смеццем. А ўнізе трапятаў залатымі і зялёнымі манетамі ўвесь пранізаны касым сумным святлом …