Подыхі продкаў

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Рассказ  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Подыхі продкаў в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Рассказ  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Таму, што імя яму — чалавечнасць. Мы ледзь цягнем ногі, цягнем толькі таму, што трэба яшчэ пабачыць царкву Пакрава на Нерлі [2] . І нам зусім не хочацца гэтага, але ногі ідуць аўтаматычна. Трэба ж ім кудысьці ісці. Іржавыя цыстэрны ля чыгуначнага палатна, бруд на схіле, бетонныя трубы, матляецца на ветры бялізна — неарэалістычны пейзаж. Хто ж ты ёсць, чалавек? Цьмянае сонца выплывае з-за хмар. З маста над галавою падаюць іржавыя кроплі. Мінаем яго, і ўздых, як у дзіцёнка пасля слёз, шырыць лёгкія. Бязмежныя-бязмежныя лугі з лесам на краі вакаёма ляжаць перад намі. Іх нявечыць высакавольтная лінія, іх нявечыць нейкая слабада ўдалечыні, справа, але гусцее іхняя трава як і ў тыя часы, калі выязджалі сюды на паляванне з празрыстым гукам рагоў і сакаліным палётам. Трава зялёная, як у "Паўночнай ідыліі", кураслеп рассыпаў па ёй сваё тлустае золата, і маленькія браткі падміргваюць нам сінімі вачыма. Але не гэта галоўнае. Там, на краі лугоў, зліўшыся з гэтым, молада-зялёным і залатым, уросшы ў …