Госць прыходзіць на золкім світанні

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Рассказ  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Госць прыходзіць на золкім світанні в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Рассказ  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

III Была ноч, тая асаблівая, бязлітасная ноч, якая бывае толькі позняй восенню ў знішчаным і цёмным горадзе. Набліжаўся золкі і пахмурны світанак, і, як заўсёды, ад гэтага было асабліва цёмна. Антось толькі што скончыў чарговую работу і з жахам думаў пра тое, што давядзецца класціся ў халодны, як магіла, ложак і саграваць яго ўласнай цеплынёю, калі ў дзверы нехта пастукаў, пастукаў даволі гучна. Гэта было само па сабе непрыемна: сябры ў той час не стукалі, а скрабліся. Адначасова недзе за кутом заспяваў, забурчэў матор машыны. Антось спрактыкавана адзначыў: "Ваенная". На дзвярах у яго была толькі адна засаўка, і калі ён бязгучна адхінуў яе, ён пабачыў у цемры пляцоўкі, зусім блізка ад сябе, цёмны твар, на якім насцярожана паблісквалі маціцовыя бялкі вачэй. Чалавек маўчаў. — Вы хто такі? У адказ чалавек прасунуў нагу ў дзверы і павольна пераліўся праз парог. — Вы мастак Антось Доўгі? — Так, я Антось Доўгі. Чаго вам трэба? Невядомы азірнуўся і, нахіліўшыся да вуха прыгаломшанага Антося, таямніча …