Завеі

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Рассказ  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Завеі в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Рассказ  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

— Вася, пацалуй мяне. І тут як стукнула мне: "Божа, гэта ж я замярзаю. Як замерзнуць тут, у пяці вёрстах ад жонкі?! Хто ж мне тады такое скажа?" І я, сцяўшы зубы, пачаў выбірацца. Не памятаю, колькі я лез, але нарэшце пабачыў верх гліністай сцяны, i хутка рукі мае напаткалі змаршчакаватую кару старой таполі. І зразумеў я, што iшoў па правым баку, бо там толькі адзін яр: якраз у пачатку яго старая таполя расце, не пушчае яр выбіцца на дарогу. Старая-старая таполя. Я яшчэ тут упершыню жонку пацалаваў. І да вёскі нашае адсюль кіламетр які. А завіруха раве, лютуе, плача — амаль нічога не бачна, ног cвaix не бачу. Лапнуў я ў кішэні — няма компаса. Я яго, напэўна, у яры згубіў. I, дурны такі, не жыцця мне стала шкода, а той пайкі махры, якую гэты мардаты Сідар замест мяне скурыў. Ледзь не заплакаў я, але прыпомніў напрамак ветру і на нагах, якія не гнуліся, пайшоў у тым кірунку, дзе павінна быць вёска. Апошнія паўкіламетра да нашай хаты, другой яна была, — я не ішоў, а поўз i амаль зваліўся з …