Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Маленькая балерына

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Рассказ  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Маленькая балерына в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Рассказ  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Загрукатаў трамвай у Кліментоўскім завулку. І гэта ўсё было Замаскварэчча, радзіма, любы куток, дзе ўлетку так квітнеюць ліпы, дзе ў паўкруглых вокнах мансард вечарамі ідзе сваё жыццё, дзе гуляюць дзеці ля доміка Астроўскага. Усё яшчэ павінна было быць: музыка, якую яна любіць больш за ўсё, кнігі, якія з такою пяшчотай бяруць цябе за руку і вядуць у свой свет, мора, якое яна неадменна пабачыць. І, магчыма, каханне. Аднойчы пад гэтым самым акном спыніцца вечарам Паэт. У яго будуць доўгія залацістыя валасы, блакітныя, як мора, вочы. Ён будзе апрануты ў чорны строгі гарнітур. Ён будзе станісты і ў дзесяць разоў прыгажэйшы за Блока. Выявіцца, што ён пабачыў яе ў тэатры і цэлых два месяцы хадзіў па вуліцах Масквы, каб натрапіць на яе след. І вось знайшоў. Ён возьме яе за руку і скажа… Што ён скажа, "маленькая", па маладосці год, дрэнна ўяўляла сабе, але яна ведала, гэта будзе нешта такое гожае і цёплае, што бывае на зямлі раз у стагоддзі. Яна дала сабе слова, што не будзе крыўдзіць яго. Толькі …