Былі ў мяне мядзведзі

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Рассказ  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Былі ў мяне мядзведзі в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Рассказ  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

А той раскашаваў у вялізным доме. Аднойчы забраўся ў камору, перакуліў на сябе банку з мёдам, а пасля высыпаў на сябе мяшэчак з мукой. Калі яго заспелі на гарачым, ён з дзелавітым буркатаннем аблізваў з сябе мярзотную бела-аранжавую кашу. Аблізваў плечы. Здымаў гэтую кашу з дзіцячага, амаль голага, круглага пуза. Перакульваўся на спіну і стараўся злізаць гэта яшчэ і з тоўстых голых пятак. Матка ахнула, схапіла яго за вуха і павалакла на кухню мыць у балеі. Я дужа баяўся, што бацька возьмецца за шпандыр, хаця ні мяне, ні сабакі, ні каня, нікога ён ніколі не біў. Так, матляне карбачом над крыжам каня, і той слухмяна пераходзіць у намёт. — Ты не бі яго, — сказаў я. — А чаго яго біць, — спакойна сказаў бацька і нібы растлумачыў: — Мядзведзь. Узялі, то цярпець маем. Мёд — гэта ўжо вышэй за яго і за дысцыпліну. Гадзіць прывучылі за дзвярамі, а ўжо да гэтага, Сярожа, яго не прывучыш. Усё адно як дзённікі не дзерці. Праўда ж? Я пачырванеў, бо і сапраўды аднойчы, грэшным чынам, назнарок пакінуў …