Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Автор: Ницше ФридрихЖанр: Роман  Проза  Философия  Научно-образовательная  1994 год
Скачать бесплатно книгу Ницше Фридрих - Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому -  Ницше Фридрих
Автор: Ницше Фридрих 
Жанр: Роман  Проза  Философия  Научно-образовательная   
Серия:  
Страниц: 42 
Год: 1994 

Отрывок из книги

Я люблю таго, хто не хоча мець лішне шмат цнотаў. Адна цнота — больш за дзве, бо яна той вузел, на якім трымаецца лёс. Я люблю таго, чыя душа раскідае сябе, хто не хоча падзякі і сам не дзякуе: бо ён заўсёды дорыць і не хоча ацаліць сябе. Я люблю таго, хто саромеецца, калі шчасціць яму ў гульні, і хто пытаецца ў сябе: няўжо я няшчасны гулец? — бо ён прагне страціць усё. Я люблю таго, хто кідае залатыя словы наперадзе ўчынкаў сваіх і заўсёды робіць больш, чым абяцае: бо ён хоча захаду сабе. Я люблю таго, хто апраўдвае будучыя пакаленні, а мінулым дае збавенне, бо ён хоча пагібелі ад сённяшніх. Я люблю таго, хто карае Бога свайго, бо ён свайго Бога любіць: бо ён мае загінуць ад гневу Бога свайго. Я люблю таго, чыя душа глыбокая нават у сваіх пошасцях; хто можа загінуць ад малога выпрабавання: самохаць ідзе ён па мосце. Я люблю таго, чыя душа перапоўнена так, што ён забывае сябе і ўбірае ў сябе ўсе рэчы: так усе рэчы нясуць яму захад. Я люблю таго, хто свабодны духам і свабодны сэрцам; таго, …