Аўтух-дамоўнік

Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч Жанр: Сказки  Детские  2009 год
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Аўтух-дамоўнік - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Отрывок из книги

У старога Васiля жыў за печкаю дамоўнiк, якi быў падобны на маленькага чалавечка. Нiшто сабе, цiхмяны быў, падлоты вялiкай не рабiў. Удзень ён цiха спаў на ложку з попелу, а ўначы пачынаў сваю нячутную тупатню па хаце i пiў з сподачка малако, як вожык. Аўтухом клiкалi гэтага дамоўнiка. Спаў ён таксама ўсю зiму, i толькi калi пачынала страляць печка, рассыпаючы вакол залатыя iскрачкi i глытаючы ротам чурак за чураком, выпаўзаў адтуль i сядаў насупраць, саграваючы скалелыя пальцы. Гаспадынi замiнае, тая яго i штурхне iншы раз, але ўзiмку ён ставаў вялым i не крыўдзiўся. Затое ўлетку нават i ўдзень шпацыраваў, спаў мала, i ўжо тады не было ад яго спакою нiкому. Забярэцца на стайню, выцягне стуль Варанога i гарцуе на iм да свiтанку. Ранкам конь увесь у мыле, дрыжыць як асiнавы лiст. А Аўтух забраўся ў пуню на сена, сапе носам — i чхаў на ўсё. Стары Васiль таму сыну, што на стайнi начаваў, аплявух надае: чаму не даглядаў. Вось сын i раззлаваўся на Аўтуха, вырашыўшы яму як-небудзь адплацiць. …