Старая казка

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Сказки  Детские  2009 год
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Старая казка в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Старая казка -  Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Вясною, ледзь пабеглi ручаi i падзьмуў халодны вецер, падчас якога выпускае сваё лiсце дуб, прачнулася ў дупле старой лiпы дачка ляснога цара. Пацягнулася соладка i прыпомнiла адразу, што зноў усё лета пройдзе ў яе без кахання. Моцна вартуе яе лясны цар, i няма вакол нiкога, каму б магла яна цёплае слова сказаць, чорнымi косамi шыю абвiць, пацалаваць у ружовыя вусны. Не зноў жа на аленях усё лета ездзiць. Засумавала, налiлiся ў яе слязьмi прыгожыя вочы.

А ў гэты час далёка i блiзка-блiзка жалейка пастухова запела. Пяе жалейка, i вось расчыняюцца на дрэвах пупышкi, ручаi хутчэй бягуць, "сон" махнаты i пралескi заквятаюць.

I бачыць лясная царэўна пастуха. У яго вочы блакiтныя, валасы на спiну спадаюць, цераз плячо гулкая пуга звесiлася, кашуля белая на плячах, а на нагах стракатыя поршнi.

Вось падыходзiць ён да яе, у вачах яго, як ласка, неба блакiтнае. Спявай, жалеечка! Абняў ён яе i панёс з лесу на паляны светлыя, на зялёныя палi. У вусны яе цалуе, косы расчэсвае, сплятае на iх вянок. Каралева мая майская! — кажа. А там паўсюль святло i сонца, не тое што тут, дзе ўся зямля на аршын заiмшэла i ваўкi бегаюць, даўлячы мухаморы махнатымi лапамi. Да сонца! Да людзей!

Спявае, спявае жалеечка, нясецца з ветрам у твар лясной царэўне спеў кахання, i, як зоры, чырвоныя кветкi на галiнах расчыняюцца.

Але ўсё далей i далей гукi: мусiць, абыходзiць статак. Вось i апошнi водгук жалейкi з ветрам здалёку данёсся.

Працягнула царэўна насустрач ветру ломкiя рукi…

— Мiлы мой! Каханне маё!

Читать книгуСкачать книгу