Куцька

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Сказки  Детские  2009 год
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Куцька в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Куцька -  Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Сказки  Детские   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2009 

Отрывок из книги

Ляжыць на двары за дравянiцаю на грудку сена Куцька-шчанюк. Нешта не бярэ яго сон, цi то блохi расскакалiся па голым плямiстым пузе, цi то яшчэ нешта, толькi мучыць яго нешта жудаснае, сабачае, тужлiвае. Холадна, працягнулiся ад дома i пунi густыя чорныя сценi, i па-над дахамi выплывае чырвоны месяц, смяецца. I ад гэтага месяца такая ахвота завыць шчанюку, проста жах. I ўсё яму здаецца, што за адрынаю стаiць нехта, шэры i без галавы, i вось-вось накiнецца на яго, Куцьку, i пацягне некуды. I на самай справе, пачаў месяц у небе смяяцца i скакаць i ўсё блiжэй-блiжэй да Куцькi. Зацiснуўся ён у самы кут, зарыўся ў салому: не так страхлiва, калi спiна прыкрыта. — Ну што, — кажа месяц Куцьку, — сёння маленькага гаспадара за нагу кусануў, костку з кухнi сцягнуў? А чыя гэта там, пад сталом, пляма? Хоча Куцька адказаць, што гэта ён ненарокам зрабiў, што больш не будзе — голасу няма. — Ну добра, — кажа месяц, — гля-адзi ў мяне. Вось цябе зараз за гэта "нештачка" забярэ. Дый схаваўся на гэтым за хмарку, …