Верабей, сава і птушыны суд

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Сказки  Детские  2009 год
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Верабей, сава і птушыны суд в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Верабей, сава і птушыны суд -  Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Сказки  Детские   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2009 

Отрывок из книги

Ну вось, давай мы з табой сядзем ды паслухаем, што было калісь. Гэта расказаў мне дзед. А майму дзеду — ягоны дзед. А таму дзеду — яшчэ ягоны дзед. А дзеду нашага дзеда расказалі іншыя разумныя людзі. Так што ўсё гэта праўда. У тыя даўнія часы птушкі жылі такой самай дзяржавай, як і людзі. Ад дзяржавы той засталася толькі памяць, бо нішто не вечнае на свеце. Але некалі яна была. Былі там свае птушыныя аркестры, свае школы, свае птушыныя суды. А цяпер, сёння, усё птаства толькі слаба-слаба помніць пра тыя часы. I жыў у той дзяржаве такi сабе шэры верабей. Як i цяпер, шукаў зернейкi, цвыркаў летам i мерзнуў зiмою. I быў такi самы нахабны, як зараз. Толькi што ў тыя часы ён не скакаў адразу абедзвюма ножкамi, а хадзiў, як людзi. Адной лапкай — другой лапкай. Левай — правай. Левай — правай. Раз — два. Раз — два. Хадзіў сабе і спяваў: Я — вясёлы верабей, Я — арол-верабей, Вельмі смелы верабей, Верабей, Верабей, Вера — Вера — бей! Вельмі добры верабей! І трэба ж было так здарыцца, што гэты верабей …