Надзвычаная котка

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Сказки  Детские  2009 год
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Надзвычаная котка в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Надзвычаная котка -  Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Сказки  Детские   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2009 

Отрывок из книги

У беднага мужыка завяліся ў хаце чэрці. Удзень яшчэ так-сяк, а ноччу ў коміне як справяць вяселле — проста хоць святых вынось. Лёталі туды й сюды, стукаліся ілбамі, ад гэтага ў іх з вачэй іскры сыпаліся, і таму ўжо тры разы ў коміне сажа палала — ледзь хату выратоўвалі. Ледзь золак, палезе баба ў печ і адразу пачынае раўсці. У гаршку — сажа, на пірагу — сляды і адбітак невялічкага азадка гэта чорт адпачываць на гарачае цеста садзіўся. Па начах пачынаюць дурэць у трысцяні — гаспадар думае, што гэта тхор да курэй падбіраецца. Выйдзе за дзверы, а яны яму з гарышча прама за каўнер ахапак балотнага сена з асакою — штоўх! Асабліва адзін быў шкадлівы. Сам тоненькі, лёгка яго пераб'еш, а такая падла. Вазьме ў коткі капянят і пакдадзе іх у скрыню з мукою — хоць смейся, хоць плач. Цярпеў, цярпеў мужык, а потым пачаў з жонкай і дробнымі дзеткамі ў пуню хадзіць спаць. Мароз па спіне паўзе, калі пра зіму згадае. Вось аднсйчы вечарам стаіць ён на ганку. Сонца сядае, а над вёскаю хмара, і легкі дожджык …