Мужык і дзіва аднавокае

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Сказки  Детские  2009 год
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Мужык і дзіва аднавокае в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Мужык і дзіва аднавокае -  Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Сказки  Детские   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2009 

Отрывок из книги

П'яны мужык дыбаў з радзiн у сястры. Iдзе, хiстаецца, дарога ў яго вачах знiкае, ялiны ўпрысядкi скачуць. А яму гора мала: спявае песнi. Толькi чуе раптам: — Пачакай жа, мужык! Аглядзеўся — што за трасца з хваробай. Анiкога. Ледзь пайшоў далей — зноў: — Ды пачакай жа ты! Глянуў — i бачыць: сядзiць на двух ялiнах дзiва аднавокае, гайдаецца на верхавiнах, як на сеннiку. Скокнула дзiва на зямлю i пачало перад мужыком расцi. У таго й хмель знiк: — А што, мужык, калi б мне дзеля развагi з'есцi цябе? Мужык трохi падумаў i кажа. — Развага, вядома, добра, толькi давай я лепш табе раней нешта пакажу. — Ану, — кажа дзiва. Мужык выцягнуў крэсiва, выбiў на "грыб" цяпло, сцiснуў яго зубамi, агнём унутр i пачаў дзьмухаць. За зубамi ў яго трут цеплiцца, зубы сталi ружовымi наскрозь, i з роту дым заклубiўся. — Бач ты, — кажа дзiва аднавокае, — вiдаць, што ты чалавек разумны. Толькi ўсё адно я цябе з'ем. Мужык засумаваў жыватом, але няма чаго рабiць — сарвалася справа. — А дзе ты мяне есцi думаеш? — пытае. …