Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Вераб'ёва цешча

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Сказки  Детские  2009 год
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Вераб'ёва цешча в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Вераб'ёва цешча - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Сказки  Детские   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2009 

Отрывок из книги

Ва ўдовiнага вераб'я цешча памерла ад злосцi. Спачатку ён быў узрадаваўся, што не будзе каму яго поедам есцi, а потым адумаўся. Якая б нi была, а ўсё-такi цешча. I вырашыў ён цешчы багатыя памiнкi справiць. Сабралiся ў яго на акне за налiчнiкам iншыя вераб'i, елi смачных чырвоных рабакоў i розных казюль, пiлi бярозавы квас i мёд з жалудовай шкарлупы. Упiлiся моцна i пачалi бiцца i песнi спяваць. А тут котка, лёгкая на ўспамiн, села ля налiчнiка, жоўтымi вачыма блiшчыць, не выпускае нiкога. Ды з п'яных вачэй i не пабачыў нiхто. Кажа верабей: — Эх, i надвор'е, месяц ззяе, цёпла… Каб быў госцем — даўно б дадому пайшоў. Высунуўся адзiн легкадумны маладзенькi верабейчык — i назад, ледзь жывую душу ўратаваў. А гаспадар куражыцца: "Ды што, ды я яе". Да таго расхрабрыўся, што выскачыў з гняздзечка куляю i паляцеў на котку навальнiцаю. — Ах ты, даўбня, каб ты счарнела, як галавешка. Прэч! Вераб'i ўсе адзiн на аднаго падобны… Котка ад гэтага нацiску разгубiлася, пачала адступаць, а потым пытае: — …