Постаці

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Эссе  Проза  Публицистика  Документальная литература  1991 год
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Постаці в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Эссе  Проза  Публицистика  Документальная литература   
Серия:  
Страниц: 13 
Год: 1991 

Отрывок из книги

Памогуць яго палкаму жаданню прынесцi свайму народу святло, зрабiць яго хаця крыху шчаслiвейшым. I памаглi. I ўжо ёсць друкарня. Можа быць, што напаўлегальная (гарадскiя акты не ўпамiнаюць аб месцы, дзе яна была). I гэта зразумела. У вясёлай "добрай, старой Празе" завялася рэлiгiйная падазронасць. Семдзесят дзевяць год таму задушаны гусiзм i, напэўна, самая памяць пра божых воiнаў, пра рыцараў волi крыху прыаслабла ў людзях, прыцiснутых усобiцамi i сваркамi князёў. Жыве яшчэ шмат людзей, што памятаюць караля Iржы з Патэбрад, але яны памятаюць i ягоны лёс, i, што казацi, ад гэтых успамiнаў iм крыху не па сабе. Краiнай правяць — i доўга яшчэ будуць правiць — людзi, якiм мала справы да чэшскай мовы i культуры, да гордага духу чэшскага народа. А не за гарамi i час Габсбургау. Спачатку мяккiя лапкi, а потым сталёвая песць, якая стагоддзямi будзе iмкнуцца выдушыць з чэхаў мову, самасвядомасць i веру ў свае сiлы, каб самое iмя "чэх" знiкла з твару зямнога. Скарына яшчэ ўбачыць гэта. I вялiкi пажар …