Артыкулы

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Эссе  Проза  Публицистика  Документальная литература  1991 год
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Артыкулы в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Артыкулы -  Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Абдуванчык на кромцы вады

Ёсць у вялікага мастака М. К. Чурлёніса карціна "Спакой". Апалогія раўнавагі. Вялікі светавы акіян настолькі ціхі, што каля самай кромкі вады паспеў пабялець і не абсыпацца абдуванчык.

Спакой даўно. Прарос, зрабіўся маленькім залатым сонцам, пасля — апушыўся, пасля — рассее свой род па ўлонні зямным.

Як у каго, але ў мяне гэтая карціна выклікае адзіную думку: наколькі ж я моцны. Як я ўсё магу. Захачу — сякерай пад камель тысячагадовы дуб. Захачу — разаб'ю вялізны, як хата, валун. Захачу — па бярвенцы, па каменьчыку разнясу першую — лепшую крэпасць. Дзесяткі тысяч рук узводзілі піраміду Хеопса. А ў мяне дзве рукі і (пакуль па іх не далі) шар-баба, дынаміт, мелініт, трасца і хвароба. І — выбуховай сілы папера ад нейкага… гм!.. геадэзіста, што шаша павінна прайсці якраз праз такі і такі будынак, адкрыты кар'ер ляжыць якраз пад каранямі дубовага гаю, які памятае часы Шэкспіра або нават Цэзара.

Паперыну можна павярнуць, як дышаль, куды ты хочаш. На месцы рэліктавага лесу пабудуваць прафілакторый (мой!) або крэматорый (мой!), як быццам побач няма месца.

Як быццам нашчадкі калі яны толькі захочуць (а я да таго часу даўно ўжо буду безабаронны) не знясуць усяго. што толькі захочуць, каб насадзіць на тым месцы сваё.

Псуюць нашу памяць, каб нехта пасля сапсуў іхнюю.

Выйсце, відавочна, адзінае: перастаць ганарыцца сваёй сілай (на тваю сілу заўсёды знойдзецца іншая), перастаць бачыць саперніка ў тваім продку, каб нашчадкі перасталі бачыць саперніка ў табе.

Дыялектыка ў тым, што для добрага — калі гэта зроблена добра — заўсёды знойдзецца месца. Побач са старым і новым.

Дыялектыка ў тым, што і абдуванчык на кромцы вады, вядома, безабаронны.

А ты на кромцы жыцця?

Сутнасць у тым, што ты зрабіўся занадта моцны. Я вось так аднойчы штурхнуў проста далонню дрэва. Ды, відаць, трапіў у нейкую там "амплітуду", і яно ўпала. А ў ім было некалькі гнёздаў! І птушкі над гэтымі шкарлупінамі галасілі дужа "сілне і слезне".

Мне была забава, а ім…

Ёсць гэтаму жывыя сведкі. А самы няўмольны — мая памяць і маё сумленне.

Не хочаш, каб нехта вось таксама, не думаючы штурхнуў тваё існаванне — не штурхай сам.

Ты дасягнуў такіх неймаверных магчымасцяў, што жах уявіць. Ты сапраўды (па праву ці без права) — "цар прыроды" (ох, як мне хочацца пры адным слове "цар" узяцца за маю добрую пушчанскую доўбню!). Ты ўсемагутны. І менавіта таму, што ты ўсемагутны, асабліва цяпер, засвой першы прынцып культуры: умей абмяжоўваць сябе. Нават калі гэта ў нечым табе асабіста пашкодзіць.

Не грабі далонню, шкробай, жменяй — лепей аддай. Будзеш багацейшы за Крэза, бо прыдбаеш раўнавагу ў гэтым свеце, які цябе стварыў і якому ты павінен як мага аддзячыць.

Гэта вельмі простае крэда: жыві ў поўнай раўнавазе з прыродай, маці тваёй, пакінь, урэшце, бачыць у ёй ворага (а то, як бач, яна ўбачыць яго ў табе, і табе ж будзе горай), з якім трэба безупынна ваяваць адстойваючы права на існаванне.

Яна на тваё права на існаванне руку не заносіць. Калі ты, вядома, разумны і пяшчотны палюбоўнік. А калі ты добры палюбоўнік (а значыць, каханы), навучыся асцярожнасці, максімальнай абярэжнасці у сваім каханні.

Вось пляжаць лес, ідзе молевы сплаў, аголены схілы яроў, плыве аглушаная рыба, хвошча ў раку вада са сцёкавай трубы, пэцкае дымам неба завод.

Гэ, мілы, ды ты гвалтаўнік! Там, дзе можна ўгаварыць, ты робіш злачынства горшае, чым забойства.

Глядзіце, вось яры, кар'еры, звалкі!

У нас столькі яшчэ пустых, продкамі калісьці спустошаных пустошных фактычна зямель. То, можа, спачатку прывучыцца аднаўляць іх? Прывучыцца браць спаўна з таго, што ў нас ёсць? Не разменьваць дзесятку на шклянку газіроўкі, калі ў цябе ў кішэні ёсць капейка.

Ледзь не самы горшы чалавечы грэх — скупасць! І тая ж самая скупасць — адна з найбольшых чалавечых вартасцяў, калі справа ідзе пра кішэню грамадства. Не "мой рубель", а "мой, твой, ягоны".

Бярыце з таго, што ёсць. Не адбірайце нічога ў лясоў, паплавоў, у жывёл і птушак, якія жывуць там.

Ведаю, што ўсе гэтыя ламентацыі (а па-нашаму, па-простаму — лямант) могуць не дайсці па адрасу. І таму давайце проста звернемся да вашага здаровага сэнсу, да таго, што вы не проста "гаспадарнікі". Гэта вас прызначылі — гэта вас і зняць могуць. Але ніхто (і найперш — ваша сумленне) не здыме вас з пасады мужоў, бацькоў, таварышаў. Гэта ваша пажыццёвая (і нават пасмяротная) пасада. Пакуль можаце — служыце ёй.

Браслаўшчыне, Прыпяці, Дняпру, Гарыні — вячэрняму пылу на дарогах, па якім вечна ступаць босым чалавечым нагам!

Вы і вашы ўнукі жывяце для гэтага. Чалавек запраграміраваны для свежай вады, абмытай дажджом зеляніны, чыстага паветра. І таму калі мы хоць у дробязі нявечым адзіную, раз і назаўсёды нам дадзеную біясферу — мы нявечым саміх сябе.

Могуць спытацца: "А чаго ты гарлаеш, чалавеча, калі гэта і так усім вядома?" Так, "усім вядома". Але існуе на свеце такая рэч, як чалавечая легкаважнасць.

"Ну, паступлюся ў дробязі. Вунь, сусед ваюе. І другі. І трэці".

"Так, і соты ваюе. Ён храбры дзядзька. А я яму буду біць у ладкі". Ды не біць у ладкі трэба там, дзе і ты сам прыклаў сілу. Чым ты будзеш біць у ладкі, калі ты склаў рукі. І падумай, калі ты ўжо звыкнуў думаць толькі пра сябе, што кожная ўпушчаная табою дробязь на табе і адгукнецца.

Атручаная "хіміяй" пчала, разбітая кімсьці аб камень бутэлька — і вось дзеці твае не пабягуць босыя па траве, не загартуюцца, будуць не вылазіць з пнеўманіі, не атрымаюць пад час крызісу лыжкі паўнацэннага мёду.

Перабольшанне? Дурасць? Не такая ўжо і дурасць, як падумаць.

…Колькі ж нас яшчэ, "легкаважных"?! тых, якія гавораць пра "сінія крэсачкі, што пярэсцяць карту". Пра балоты, якія, як гэта ні дзіўна для беларуса, таксама ўжо трэба бараніць. Бо падае ўзровень грунтавых вод, сям-там перасушваюцца землі (і — парадокс! — лютуе паводка), знікаюць мясціны, дзе нараджаліся аблокі, у некаторых гарадах адчуваецца голад на ваду (за сто кіламетраў ты правёў канал, дзе не трэба, або ссек дрэва над крыніцай), няма рэчкі, дзе ты плаваў дзіцем (Куцеянка пад Оршай), гінуць звяры і птушкі.

А маральная шкода? Ішлі мы калісьці пад час вяселля прыяцеля над Волмай. Начная рака пахнула рыбай, зоркі гарэлі ў водах і на беразе. Гэта былі светлякі… І вось нядаўна я трапіў туды і ўбачыў просты, як страла, канал, у якім няма месца нават для пячкура.

Сын прыяцеля не ўбачыць ужо, што бачылі ў тую ноч мы. Пячкуры ў гэтым канале не будуць пакусваць яго за пальцы на нагах, калі ён будзе вудзіць, стоячы ў вадзе. Ён проста не палезе туды вудзіць.

І можа, у гэтым чалавеку менавіта з гэтай прычыны памёр паэт, і людзі засталіся абкрадзенымі. Перабольшанне? Абдуванчык на мяжы вады? Магчыма. А можа, і не?

"Лёгка табе казаць такое, калі табе не трэба дбаць пра…" Ну, па-першае, мне заўсёды даводзілася пра гэта дбаць. І не толькі пра сваю асобу.

Справа ў тым, што чалавеку, вядома, трэба есці і піць. Яму толькі не трэба браць там, дзе потым немагчыма будзе аддаць. Неабходна разабрацца, ці ёсць "да канца шкодныя жывёлы", "пустыя сабе" рыбы, ці ёсць увогуле на зямлі ні навошта не патрэбнае пустазелле. Трэба быць страшэнна абачлівым (а гэта цяжка, але неабходна). І проста добрым.

А то ты добры ў хімгасе ці ў шахце. У цябе ў руках выбуховыя рэчывы, ты сочыш, каб твае людзі не падарваліся. А тое, што часткай "выбухоўкі", якой ірвуць карчы, тыя ж людзі падарвалі рыбу ў Друці — на гэта табе напляваць.

Заплаціў за паляўнічы білет — ну і ўсё. А дзе такія жывёлы, як тур, балотная рысь, чорны заяц? На гербе горада Копыся? Хіба што толькі на гербе…

Сціпла апранутая жанчына (а стукнуў раптам люты мароз) несла па вуліцы ў Оршы вялізны марлевы хатуль, з якога ва ўсе бакі тырчала нешта вострае, фіялетавага колеру.

— Што гэта, цётачка?

— А… Я, ці ведаеце вы, прыбіральшчыца ў школе… Шпакі… Мароз… То дзеці іх штук трыста падабралі ды грэлі, ды трымалі ў класе… Нясу вось трэці хатуль дадому… Бо там — нельга… Панапіваліся чарніла, аж дзюбы сінія…

Читать книгуСкачать книгу