Зямля пад белымі крыламі

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Эссе  Проза  1992 год
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Зямля пад белымі крыламі в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Зямля пад белымі крыламі -  Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Эссе  Проза   
Серия:  
Страниц: 33 
Год: 1992 

Отрывок из книги

Зноў на ўсход. І зноў узгоркі і азёры. Мачтавыя бары на схілах. Аж медныя. І — нібы рубеж, які перавалілі, — замест шпіляў, аж празрыстыя, белыя, нібы са святла пабудаваныя, старажытныя званіцы Полацка. …ЦЭНТР — таксама разнастайны. Поўнач — гэта грады і ўзгоркі, укрытыя сям-там лесам. Сярод іх ёсць і “горы”, асобныя вяршыні, якія не дужа рэзка вылучаюцца ў рэльефе. Гэта гара Лысая, гара Маяк і іншыя. Але тут жа, у нізіне па Бярозе-рацэ, быццам зусім іншая зямля. На многія і многія дзесяткі кіламетраў старажытныя чорныя лясы, глеба нібы сочыцца вадой. Рэчкі, азёрцы, межытокі. А над імі дзіч ялін, хвояў, бяроз, дубоў, чаромх і ўсяго такога. Лішайнік бародамі звісае з дрэў, чырванеюць на беражках тарфяных вымачын мухаморы, і ў гэтым змроку, валюхаючы, праходзіць гаспадар гэтых мясцін — мядзведзь. Калі ехаць на поўдзень — грады паступова паніжаюцца і пачынаецца Слуцкая раўніна: бязмежны разліў палёў, што калыхаюцца пшаніцай і жытам, маленькія пятачкі лесу, вялізныя, як дубы, дзічкі на месцы …