Званы ў прадоннях азёр

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Эссе  Проза  1991 год
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Званы ў прадоннях азёр в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Эссе  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1991 

Отрывок из книги

III. Мая рака Добра, што ноччу мы не плылі, а стаялі недзе ля вёскі ці проста ўторкнуўшыся ў бераг. Такім чынам, бачыў я кожны дзюйм, кожную цалю таго берага, ля якога мы праплывалі. I скажу вам: прыўкрасны дубовы Сож, багацей за ўсё на свеце рыбаю плёсы Прыпяці. Але другой ракі за маю раку, за мой сонечны, за мой суровы і шырокі, за мой старажытны Дняпро — другой такой ракі на свеце няма. Ясна, што ён неласкавы, што кожны год ён, як кожны бог, павінен узяць хаця адну ахвяру. Але ён карміў, корміць і давеку будзе карміць нас, ягоных сыноў і дачок, ён даў нам шырыню душы і размах думкі, ён… ён проста Рака, што адзіная такая на зямлі. З броханнем самоў і браканьерамі, з курганамі ў квецені шыпшыны і разлівам бэзу на котлішчах, з памяццю пра жалезных варагаў і сталёвых старых і новых беларусаў. Ён — бацька. Ён калыска наша. Ягоная душа — наша душа, усё яшчэ нястрымная, язычаская, вераломна-праўдзівая, цыганская. Ён і сапраўды язычнік, мнагажонец, і ўсе жонкі ягоныя не чуюць у ім душы. I Друць, …