Крытыка

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Критика  Документальная литература  1991 год
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Крытыка в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Крытыка -  Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Критика  Документальная литература   
Серия:  
Страниц: 15 
Год: 1991 

Отрывок из книги

Чуеце? Адзін памер, аднолькавы выбух страсці, нават адна настройка. І толькі струны, струны аднолькавага "ля" гучаць розна. Бо не знайшлося яшчэ майстра, які здолеў бы зрабіць дзве ў свеце аднолькавыя струны. Бо нікому яшчэ не ўдавалася не толькі народ зрабіць аднолькавым ва ўсіх асобах, што складаюць яго, але і двух людзей зрабіць духоўнымі блізнятамі. Нельга забываць гэта. І ўсё ж зроблена ўсё магчымае, каб паэма была адной суцэльнай брылай. "Чайльд Гарольд" перакладзены добра, а асобныя месцы (адно з іх — бой быкоў з першай песні) — проста выдатна. Хацелася б сказаць некалькі слоў аб перакладзеным Максімам Лужаніным "Прароцтве Дантэ". Праца зроблена на дастаткова высокім мастацкім узроўні, і гэта асабліва прыемна таму, што Дантава тэрцына (у Байрана яе метрыка трошкі парушана) з яе пяцістопным ямбам і пераплеценай, ланцужна-неразрыўнай рыфмоўкай — памер вельмі, надзвычай складаны, памер, якім не кожны паэт можа рызыкнуць. Да нешматлікіх агрэхаў гэтага перакладу трэба аднесці толькі тое, …