Казкі Янтарнай краіны

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Эссе  Проза  1991 год
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Казкі Янтарнай краіны в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Эссе  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1991 

Отрывок из книги

— Як жа я мог без гэтага? Як я мог не чуць? Я ж іхні! Мяне выкавалі там! Мала таго — я ж першы, першы з іх сустракаю сонца. Ён слухаў, слухаў, і нешта вырастала, вырастала ў яго срэбных грудзях. За дзень яно вырасла так, што пеўніку стала балюча, і ён не ведаў, што зрабіць, каб суняць гэты пранізлівы, усеабдымны боль. Застогне нехта ўнізе — як іголкай працінае. I таму ён, праседзеўшы цэлы дзень з заплюшчанымі вачыма, нават узрадаваўся, калі прыйшла ноч, бо ўсім пеўням, як вядома, уначы належыць спаць. "Засну і заўтра ўстану здаровы". Але разбудзіла яго не сонца, бо хмары густа зацягнулі неба над Рыгай, а страшны крык соцень крумкачоў ды нейкая невядомая трывога. …Узняў срэбныя павекі і ўбачыў на плошчы перад Домам людскі мурашнік. Чорныя постаці завіхаліся ля слупа. …А над плошчай убачыў крумкачоў, што кружылі ў бурым небе. I неба было бурае, бо на плошчы раскладалі вогнішча. Чорныя людзі неслі да слупа сушняк, а ля слупа, прыкуты, стаяў Лат у сваім белым плашчы. Янтарныя валасы рассыпаліся …