Мой се градок!

Автор: Караткевіч Уладзімір СямёнавічЖанр: Эссе  Проза  1991 год
Скачать бесплатно книгу Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Мой се градок! в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Эссе  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1991 

Отрывок из книги

Было цяжка i не дужа сыта, i ўсё ж у гэтых руiнах было вялiкае абяцанне шчасця i для тваёй Беларусi, бо гэта была ўжо свая зямля. I твая Беларусь, пакуль што здратаваная i загнаная пад зямлю, ужо была абяцаная табе, павiнна была ўжо вось-вось таксама зрабiцца сваёй. Хай яшчэ мора крывi i роспачы трэба было перайсцi, каб назваць яе сапраўды сваёй. Ногі мае і тады і пасля насілі мяне па ўсім горадзе і асабліва часта заносілі туды, дзе людзі, вучоныя, гісторыкі, археолагі, пачыналі расчышчаць, аднаўляць, капаць. Як нюх у мяне быў на гэта. Я ведаў, хто, дзе, калі і што робіць і прыставаў да гэтых людзей, адных з самых прывабных у свеце, бессаромна і навязліва, як смала. Часцей за ўсё з голага энтузіязму. І так вось праз раскопы і расчысткі, праз задуменныя каштаны на Сафійскім падвор'і, праз друз Успенскага сабора, праз кашлатыя арэхі ля Спаса на Берастове і глухую лагчыну Выдубецкага манастыра я паступова адчуваў галоўнае ўва мне, прыналежнасць да Вялікай Гісторыі Славян, да гісторыі народаў, …