Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Автор: Некляев Владимир ПрокофьевичЖанр: Современная проза  Проза  2012 год
Скачать бесплатно книгу Некляев Владимир Прокофьевич - Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без -  Некляев Владимир Прокофьевич
Автор: Некляев Владимир Прокофьевич 
Жанр: Современная проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 44 
Год: 2012 

Отрывок из книги

Не стала. Знеслі за адну ноч восенню 1961-га — напярэдадні 44-ай гадавіны Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, якую Сталін звяршыў разам з Леніным, бо Ленін без Сталіна звяршыць яе не мог. Цэнтральную плошчу агарадзілі высокім плотам, за якім нічога відаць не было, толькі чуліся гул ды скрыгат, і мы з татаркай Нэлай, а з намі Віл, Біг і Піля залезлі на дах найбліжэйшага да плошчы дома і адтуль глядзелі, як, накінуўшы трос на шыю, звальвалі бронзавага правадыра ўсіх часоў і народаў. Правадыр упіраўся, не хацеў падаць. Каб зваліць яго, аднаго бронетраспарцёра, з-пад гусеніц якога іскрамі ляцела брукаванка плошчы, не хапіла. Па бляшаным даху бегаў за нашымі спінамі нізкарослы, п’яненькі мужычок і крычаў: “Юзік, трымайся!..” Але Юзік не ўтрымаўся. “Ніхто не ўтрымаецца, калі на яго ўсе астатнія разам накінуцца”, — сказала татарка Нэла. На плошчу падагналі яшчэ адзін бронетранспарцёр — і цугам яны правадыра павалілі. “Зваліў Мікітка Юзіка…” — сказаў мужычок, сеў пад комін і заплакаў… — Я да вас не …