Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Дажыць да світання

Автор: Быков ВасильЖанр: Советская классическая проза  Проза  Повесть  1969 год
Скачать бесплатно книгу Быков Василь - Дажыць да світання в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Дажыць да світання - Быков Василь
Автор: Быков Василь 
Жанр: Советская классическая проза  Проза  Повесть   
Серия:  
Страниц: 27 
Год: 1969 

Отрывок из книги

Праўда, капітан зусім не настойваў, каб ён пераходзіў менавіта тут і цяпер. Гледзячы, як стаў заціхаць снегапад і перад імі дужа адкрыта і пустэльна раскінуўся гэты рачны прасцяг з крывулястай паласой кустоўя пасярэдзіне, прадстаўнік штаба сказаў: — Сапраўды, як на пустой талерцы. Але рашай сам, лейтэнант. Табе відней. — Пайду, — проста сказаў Іваноўскі. — Што ж, твая справа. Можа, яно і лепш: сунуцца туды, дзе не чакаюць. «Чорт іх ведае, дзе яны не чакаюць. Не запытаеш», — заклапочана падумаў лейтэнант. Але ён не мог больш адкладваць — у той справе, дзеля якой яны адпраўляліся, прамаруджанне сапраўды было падобна на смерць. А ён і так ужо прамарудзіў звыш меры, хаця, канечне, і не па сваёй волі. Грузнучы па костачкі, а дзе і па калена ў снег, байцы гуськом узышлі на пагорак. Іваноўскі азірнуўся і ўпершыню адчуў задаволенасць — кароценькая калона яго паслухмяна падабралася, ніхто не адстаў; спыніўся ён, і амаль адначасова спыніліся астатнія. Далей трэба было пачакаць, можа, перадыхнуць …