Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі

Скачать бесплатно книгу Саганович Геннадий Николаевич - Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі - Саганович Геннадий
Автор: Саганович Геннадий Николаевич   
Жанр: История  Научно-образовательная   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1992 

Отрывок из книги

Непаразуменні з Польшчай У гады панавання вялікага князя Казіміра змяніліся ўзаемадачыненні Княства з Польшчаю. Вунія фактычна была разарваная самым абраннем яго на віленскі пасад. Дзве дзяржавы лучыла цяпер толькі асоба супольнага манарха. Перамовы пра ўзнаўленне вуніі паказалі, што палякі хочуць поўнай інкарпарацыі [7] Княства, а паслы апошняга згаджаюцца толькі на абарончы хаўрус — з гарантаваным захаваннем палітычнай індывідуальнасці кожнае краіны. Якое ж тут магло быць паразуменне? У дадатак Княства настойліва запатрабавала ад Польшчы вярнуць яму страчаныя яшчэ да Казіміра Ягайлавіча землі Падолля ды Валыні. Вільня нават пагражала Кракаву зброяй! Напруга нарастала і кожнае часіны магла павярнуцца вайною. Дайшло да таго, што варшаўскі намеснік І.Падося прыехаў у 1493 годзе ў Маскву з прапановаю дынастычнага шлюбу і ваеннага хаўрусу супраць дзяцей Казіміра Ягайлавіча!.. Варожасць Ордэна Трывожна было і на мяжы з Ордэнам. Той здаўна выяўляў адкрытую варожасць да Вялікага Княства, а вось …