Чарнобыльская малітва

Автор: Алексиевич Светлана АлександровнаЖанр: Современная проза  Проза  1997 год
Скачать бесплатно книгу Алексиевич Светлана Александровна - Чарнобыльская малітва в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Алексиевич Светлана Александровна 
Жанр: Современная проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 34 
Год: 1997 

Отрывок из книги

Шостая бальніца — на Шчукінскай… У гэтую бальніцу, спецыяльная радыелагічная бальніца, без прапускоў не пускалі. Я дала грошы вахцёрцы, і тады яна кажа: "Ідзі". Кагосьці зноў прасіла, умольвала… I вось я сяджу ў кабінеце ў загадчыцы радыелагічнага аддзялення Ангеліны Васільеўны Гуськовай. Тады я яшчэ не ведала, як яе завуць, нічога не запамінала… Я ведала толькі, што павінна пабачыць яго… Яна адразу ў мяне запыталася: — У вас ёсць дзеці? Як я прызнаюся?! I ўжо цюкнула, што не трэба гаварыць пра маю цяжарнасць. Не пусціць да яго! Добра, што я дробненькая, нічагуткі па мне не відаць. — Ёсць, — кажу. — Колькі? Думаю: "Трэба сказаць, што двое. Калі адно — усё роўна не пусціць". — Хлопчык і дзяўчынка. — Калі двое, дык раджаць, пэўна, больш не давядзецца. Цяпер слухай: цэнтральная нервовая сістэма паражоная цалкам, касцявы мозг паражоны цалкам… "Ну ладна, — думаю, — зробіцца трошкі нервовым…" — Яшчэ слухай: калі заплачаш — я цябе адразу ж выпраўлю. Абдымацца і цалавацца няможна. Блізка не падыходзіць. …