Чужая бацькаўшчына

Автор: Адамчик ВячеславЖанр: Современная проза  Проза  2009 год
Скачать бесплатно книгу Адамчик Вячеслав - Чужая бацькаўшчына в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Чужая бацькаўшчына -  Адамчик Вячеслав
Автор: Адамчик Вячеслав 
Жанр: Современная проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 67 
Год: 2009 

Отрывок из книги

— А хто ж яго тут будзе бiць? Дый цi дасi такому рады? — зiрнула на хлопца i засмяялася, крывячы мяккую з залацiстым пушком губу, сытая маладзiца. — Можна, толькi дзе ўзяцца, — махнуў натапыраным чубком валасоў стары лысаваты малацьбiт. Малады, чырванеючы i не паднiмаючы вачэй, цiха прымасцiўся на заслоне. Мужчыны, сцiшыўшыся i моцна сёрбаючы, пачалi есцi. Маладзiца бачыла, як у Iмполя варушылiся скiвiцы. Яна глядзела на яго гладкi карак, на закручаныя ў лагчынцы валасы, на яго шырокiя плечы, на якiх не сыходзiлася тонкая паркалёвая рубашка, i падумала, што вот добра, што ён наняўся малацiць, i нават убачыла, здалося ёй, як ён сцiснуў бы яе гэтымi дужымi рукамi i яна не вырвалася б. На надворку затупалi ногi, i за вокнамi мiльганула шарая суконная хустка. — Во, мусiць, наша кудзельнiца iдзе? — сказала старая, атрасаючы з прыполу кастрыцу, што нацерушылася з пражы. Адчынiўшы дзверы i выставiўшы наперад праснiцу з барадою недапрадзенае кудзелi, у хату ўвайшла кабета ў шарачковым, завужаным …