Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Ягамосць

Автор: Сыс АнатольЖанр: Лирика  Поэзия  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Сыс Анатоль - Ягамосць в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Сыс Анатоль 
Жанр: Лирика  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

У кніжцы маёй безыменнай… У кніжцы маёй безыменнай, над вершам маім безназоўным, на белай як снег паперы сузор'е ўзышло з трох зорак — трынаццатым знакам сэрца. Ды я з той пары самотны, начамі сачу за небам — у пыле нямых сузор'яў там з лукам Стралец блукае. Замова ад Курапат дзедавы жорны чорны — матчын парог-абярог вырасці з маіх ног стаміўся я ад дарог Пан Бог іх прайсці не змог хоць кажуць душу ўбярог ды крыжам ля Менску злёг Я яшчэ не попел… я яшчэ не попел і не прысак пакахай мяне такім як ёсць — ў боскіх іскрах і ў шампанскіх пырсках Ягамосць! Рэабілітацыя чорныя чорныя як з каміноў сумныя сумныя як з таго свету сорак гадоў — без'языкіх званоў — стогнам вярнулі натхненне паэту Распаўзліся маланкі па лесе нябёсным… Распаўзліся маланкі па лесе нябёсным быццам ніткі чырвоныя з матчыных кроснаў а зямныя вужы паўзлязалі на дрэвы высока сёння свята прылёту апошняга іхняга Цмока і заціхлі вятрыскі ў вузлы завязаліся — Цмок загінуў. Вужы з вершалінаў на дол пакідаліся. Мы — чарада самотных …