150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

Автор: Санько ЗьміцерЖанр: История  Научно-образовательная  2002 год
Скачать бесплатно книгу Санько Зьміцер - 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі -  Санько Зьміцер
Автор: Санько Зьміцер 
Жанр: История  Научно-образовательная   
Серия:  
Страниц: 36 
Год: 2002 

Отрывок из книги

7. Ці быў старажытнарускі народ? Такога народа не было. Яго прыдумалі расейскія гісторыкі. Да тэрмінаў «древнерусский народ», «единый русский народ» яны звярталіся кожнага разу, калі ўзнікала патрэба апраўдаць імперскую палітыку Масквы, што імкнулася ўсякімі шляхамі давесці сваё нібыта гістарычнае права на Беларусь і Ўкраіну. У мінулыя стагоддзі, апраўдваючы экспансію і панаванне над беларусамі і ўкраінцамі, яны заўзята прапагандавалі канцэпцыю існавання «трех племен единого русского народа — великорусов, малоросов и белорусов». У савецкія часы, калі беларускі і ўкраінскі народы юрыдычна набылі сваю дзяржаўнасць, гэтая канцэпцыя была прыстасаваная да новых абставінаў. Яна трансфармавалася ў тэзіс пра існаванне «древнерусской народности как колыбели трех братских народов», якія неўзабаве мусілі, паводле камуністычнай дактрыны, зліцца ў «новую общность», што па сутнасці азначала асіміляцыю. А што ж было ўзапраўды? Калісьці, з VІІ-VІ стагоддзяў да Нараджэння Хрыстова землі Ўсходняй Эўропы …