Восень пасярод вясны

Автор: Мальдис Адам ИосифовичЖанр: Повесть  Проза  1984 год
Скачать бесплатно книгу Мальдис Адам Иосифович - Восень пасярод вясны в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Восень пасярод вясны -  Мальдис Адам Иосифович
Автор: Мальдис Адам Иосифович 
Жанр: Повесть  Проза   
Серия:  
Страниц: 42 
Год: 1984 

Отрывок из книги

— У ядвабных! — падтакваў Грыва. Цяпер ён ужо ведаў, чаго хоча і што будзе рабіць. — Кажуць, пані аршаўская прыехала не адна, а з дзеўчынёхай… — Але, з дзеўчынёхай. Бялявая такая, а бровы чорныя. — Дачка яе, ці што? — Не, не дачка. Цёцяй яе называе. Аканомава Мальвіна казала, што дзеўчынёха сваячкай нашаму пану даводзіцца. Дачка яго стрыечнай сястры-нябожчыцы. Сіротка яна, у кляштары расла. — А колькі гадкоў ёй будзе? — Гадкоў? — Гармаш цікаўна глянуў на старога. — Гадкоў, можа, з дваццаць. Дзеўка ўжо. І цыцкі ёсць. Рослая такая. Толькі нейкая дзіўная. Галаву крывіць. І плячо адно вышэй другога. Як бы скручаная была вяроўкамі… А… А свату што да яе? Не падбіваць жа кліны ў такія гады… Занадта высокія парогі на мужыцкія ногі… — Ыш, скажаш: падбіваць кліны, — Грыва напускаў на сябе абыякавасць. — Проста цікава. Касінская смяялася ў вёсцы, што нечым яна да мяне падобна. От і рашыў спытацца… — Хто яе ведае, можа, і падобна, — Гармаш павёў вачыма па твары Грывы, нібы бачыў яго ў першы раз. Спыніўся …