Калядны харал

Автор: Дыкенс ЧарлзЖанр: Классическая проза  Проза  Сказки  Детские  Мистика  Фантастика  2012 год
Скачать бесплатно книгу Дыкенс Чарлз - Калядны харал в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Калядны харал -  Дыкенс Чарлз
Автор: Дыкенс Чарлз 
Жанр: Классическая проза  Проза  Сказки  Детские  Мистика  Фантастика   
Серия:  
Страниц: 16 
Год: 2012 

Отрывок из книги

— Усяго найлепшага! — паўтарыў Скрудж. — Я нічога ў вас не прашу, мне нічога не трэба. Чаму мы не можам быць сябрамі? — Усяго найлепшага! — прамовіў Скрудж. — Як жа мне шкада, што вы такі непахісны! Я з вамі ніколі не сварыўся і ні ў чым перад вамі не вінаваты. Я хацеў пасябраваць з вамі дзеля свята, і мой святочны настрой вы не сапсуяце. А таму вясёлых вам Калядаў, дзядзечка! — Усяго найлепшага! — сказаў Скрудж. — І шчаслівага Новага году! — Усяго найлепшага! — паўтарыў Скрудж, і яго пляменнік, нягледзячы ні на што, пакінуў пакой без адзінага кепскага слова. Ля дзвярэй ён крыху затрымаўся, каб павіншаваць клерка, які, хоць і прамёрз да касцей, быў нашмат цяплейшы за Скруджа і сардэчна адказаў на пажаданні. — Яшчэ адзін вар’ят, — прамармытаў Скрудж, падслухаўшы іх размову. — Гэты клерк, які зарабляе ўсяго пятнаццаць шылінгаў на тыдзень і мусіць утрымліваць жонку і сям’ю, таксама гаворыць пра нейкія вясёлыя Каляды! Яны мяне да Бедламу давядуць! Вар’ят тым часам, выпусціўшы пляменніка Скруджа, …