Гісторыя кахання

Автор: Сигал ЭрикЖанр: Современные любовные романы  Любовные романы  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Сигал Эрик - Гісторыя кахання в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Сигал Эрик 
Жанр: Современные любовные романы  Любовные романы   
Серия:  
Страниц: 15 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

— Ты чаму тут адседжваешся, калі твае таварышы гуляюць? — пачуў я раптам голас Джэні. Аднак не адказаў і пачаў падтрымліваць сваіх: — Трымайцеся, хлопцы, спакайней! — Чым ты правініўся? Я азірнуўся і адказаў — усё ж такі Джэні прыйшла на матч дзеля мяне. — Перастараўся крыху, — кінуў я і зноў прыліп вачыма да пляцоўкі, назіраючы за тым, як нашы спрабуюць стрымаць нападніка Дартмута. — Гэта ганьба табе? — Джэні, прашу цябе, мне трэба сабрацца. — Сабрацца? — Каб змяць гэтага казла, калі выйду на лёд, — кіўнуў я на лепшага нападніка Дартмута і зноў пачаў назіраць за гульнёю, ірвучыся ў чаканы бой. — Ты любіш брудную гульню? Погляд мой быў прыкуты да нашае брамкі, вакол якой так і кішэлі зялёныя казлы. Не было ўжо болей сілы чакаць выхаду на лёд. Але Джэні ўпарцілася: — Можа, ты і мяне калі-небудзь захочаш «змяць»? — Зараз жа, калі не змоўкнеш. — Вось як? Бывай. Калі я азірнуўся, яна ўжо знікла. Я падняўся, шукаючы яе вачыма, але пачуў у гэты момант, што скончыліся дзве мае штрафныя хвіліны, …