Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Гронкі гневу

Автор: Стейнбек Джон ЭрнстЖанр: Роман  Проза  Классическая проза  1993 год
Скачать бесплатно книгу Стейнбек Джон Эрнст - Гронкі гневу в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Стейнбек Джон Эрнст 
Жанр: Роман  Проза  Классическая проза   
Серия:  
Страниц: 97 
Год: 1993 

Отрывок из книги

Музыка ў бары сціхла, з дынаміка пачуўся мужчынскі голас, але буфетчыца прыёмнік не выключыла — не заўважыла, што музыка скончылася. Толькі што яна намацала пальцам прышчык за вухам. Намагалася разгледзець яго ў люстры, што вісела ззаду над стойкай, ды так, каб наведнік не заўважыў, і таму рабіла выгляд, што папраўляе пасмачку валасоў. Шафёр сказаў: — У Шоні вялікія танцы былі. Кажуць, забілі там некага ці штосьці такое. Нічога не чулі? — Не, — адказала буфетчыца і пяшчотна памацала прышчык за вухам. Чалавек падняўся з падножкі, паглядзеў цераз капот на бар. Потым зноў сеў і дастаў з бакавой кішэні капшук з тытунём і кніжачку курыльнай паперы. Не спяшаючыся, умелымі пальцамі скруціў цыгарку, з усіх бакоў агледзеў яе, акуратна падраўняў табачынкі, нарэшце запаліў і ўтыцнуў непатушаную запалку ў пыл пад нагамі. Набліжаўся поўдзень, сонца пакрысе паглынала цень ад грузавіка. У бары шафёр расплаціўся за каву і ўсунуў здачу — дзве пяціцэнтавыя манеты — у проразь ігральнага аўтамата. Цыліндры …