У Піліпаўку

Автор: Купала ЯнкаЖанр: Поэзия  Поэзия  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Купала Янка - У Піліпаўку в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Купала Янка 
Жанр: Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

…Помню, ў піліпаўку гэта было. Ой, спаганяў снег ахвоту! Долы, дарогі як ёсць занясло; Гурбы, як горы, ля плоту. Страшную людзі цярпелі зіму: Дзіка мяцеліцы вылі, З трэскам марозы гасілі ў сцяну, Птушак у лёце глушылі… Ночка над вёскай. Во ў хаце аднэй Курыцца дымна лучына. Месціць хацінка са жменю людзей: Бацьку, матулю і сына. Бацька, сагнуўшысь, сядзіць за сталом; Блудны прытухлыя вочы… Печку падпёршы схудалым плячом, Маці паціху хліпоча. Далей, ля сценкі, палочак стаіць. Думкі бацькоў там аж млелі: Сын іх, Сымонка, тры дні ўжо ляжыць, Тры дні на божай пасцелі… З самых дзён малку Сымона свайго Так гадавалі, пясцілі! Меці на старасць падпору з яго Думкі супольна раілі. Малец — як лялька, крапячы, як дуб, Прызыў падходзіў на лета, — Высах, як шчэпка, стаў ціхі, як слуп, — Песня няпетая спета! Тры дні назад яшчэ з бацькам яны Шуркі у лесе стаўлялі: Гулка гудзелі там іх тапары, Елкі, асіны стагналі. Вечарам — дзіва! ні стуль і ні ссюль, Злёг і ляжыць, як павала; Раілась маці ўжо ў многа …