Калека

Автор: Купала ЯнкаЖанр: Поэзия  Поэзия  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Купала Янка - Калека в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Купала Янка 
Жанр: Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Гутарка зь мінулага часу I — Што з табою, браце мілы? Чаму хмуран ты не ў меру? Дзяцюк гэткі повен сілы! Як тут даць, здаецца, веру? Адной радасьці, вясельля Быць павінны поўны грудзі, Ты ж, як зьбіты, як з пахмельля… Ну, і людзі, што за людзі? А мо ёсьць на то прычына — Ўсё сваю прычыну мае: Ты дзяцюк, а вунь дзяўчына, Во адно ўжо і ўздыхае. Ну, ўздыхайце сабе самі, Рад і я вам падцінаці; Можа, траплю дзе часамі І па сэрцу табе, браце. II — Пачну думу ад пачатку: Жыў я змалку ў вёсцы з краю; Мала помню родну хатку, А ўсё ж міла ўспамінаю. Быўшы дзіцем, быў рахманым, Бацькі, маці быў пацехай, Плач нядолі не быў знаным, Колькі гуляў, колькі сьмеху! Не заводзіў ні чым думак, — Трэба ў школу — ў чым тут стала? Сып, узяўшы кніжак клумак, Адно жаль — знаў іх замала. Першы год ганяў я ў поле: Умірае бацька, маці, — Вось і стала сьвету болей Сіратою адной, браце. III — Ці вы знаеце, што знача Сіратою быць на сьвеце? Хмарка плача, вецер плача, Як такога дзе прымеціць. Можа, скажаце таксама: Людзі …