Нікому

Автор: Купала ЯнкаЖанр: Поэзия  Поэзия  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Купала Янка - Нікому в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Купала Янка 
Жанр: Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

З часоў прыгону I Скончыўся дзень працы, Сонейка зайшло, Вечарок асеньні Сходзіць на сяло. Станавяцца ў хатах Дзяды па кутох, Час агонь паліці, Ночкі цень залёг. Пук лучынак ёмкі, Дзяўчынка, нясі, Пры сьвятле іх будзем Гутарку вясьці. Раскажу вам тутка Здарэньне адно, – За часоў прыгону Здарылась яно. Слухаць толькі ўважна, Не перабіваць. Сьціхлі. Ладна! Толькі З чаго б тут пачаць? II Гэй, думка ўдалая, Ты мяне нясі Па роднай старонцы – Па Белай Русі! Нясі ў час мінулы, Як горасна тут Год таму з паўсотні Жыў наш бедны люд. Сьмерць ішла ня ў часе, Дый не к аднаму, Жаліцца ў няшчасьці Не было каму. На бяду і гора, На сьлёзы і жаль Паншчына спраўляла Свой прадсьмертны баль. Хоць мінуў даўно ўжо Час той – ліхадзей, Але не мінула Памяць у людзей. III Сярод гор пясчаных Ды панскіх лясоў Расьселася вёска Зь якіх хат са сто. Жыве ў гэтай вёсцы Душ якіх зь пяцьсот, – Працуе на пана Ўвесь гэты народ. Пан што хоча робіць. Грозен яго кнут, Лье пот, кроў і сьлёзы Зацяганы люд. За віну малую Розгамі …