Прымакі

Автор: Купала Янка Жанр: Комедия  Юмор  Год неизвестен
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

К а ц я р ы н к а (засцілаючы стол) . А,мамка, тату будзіце, а то ўсю гаспадарку сваю праспіць. Д а м і ц э л я (стаўляючы на стол яешнюі бліны) . Глядзі, каб ты толькі сама сябе непраспала, а за бацьку не бойся! К а ц я р ы н к а (глянуўшы на яду) . Ого!Мамка сягоння бліноў і яешні напякла. Д а м і ц э л я. А нешта ж ты не ведаеш,што сягоння толькі другі дзень Сёмухі? (Ідзе да ложка і будзіць Максіма.) Трахім,Трахім! Уставай! Годзе табе адлежвацьбакі! Паўдня ўжо на дварэ! На сталеснеданне! Уставай! (Прыглядаючыся дабравэркі.) Адкуль ён гэту бравэрку сцяг нуў? Гэта ж не наша! Паглядзі, Кацярынка! К а ц я р ы н к а (прыглядаючыся) . Але ж,не наша! Мусіць, тата памяняў з некім, якмамка вянок на каптур. Д а м і ц э л я. Ды ўжо ж недзе памяняў,бо ўчора, апоўначы, п'яны прыйшоў, чуцьпамагла на ложак узабрацца. (ТузаючыМаксіма.) Уставай жа, каб ты не ўстаў! Ато зараз мешалкай... М а к с і м (усхапіўшыся і хрысцячыся) .Цьфу, ізноў мешалка! Кабяе пярун пашчапаў! Даміцэля і Кацярынка адскакваюць …