Тутэйшыя

Автор: Купала ЯнкаЖанр: Драма  Драматургия  Комедия  Юмор  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Купала Янка - Тутэйшыя в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Купала Янка 
Жанр: Драма  Драматургия  Комедия  Юмор   
Серия:  
Страниц: 12 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

З'ява IV Мікіта, Гануля. Г а н у л я (увайшоўшы пры апошніх словах Мікітавых) . Ты ізноў з ім павадзіўся? М і к і т а. Меджду протчым, я з ім не вадзіўся, а толькі аб палітыцы паспрачаўся. Г а н у л я (накрывав стол) . Гэтымі сваімі спрэчкамі людзям толькі кроў псуеш. М і к і т а. Псуюць і яны мне. Не магу ж я, меджду протчым, мамаша, набраць у губу вады і маўчаць, калі ён бэсціць мае жыццёвыя погляды. Меджду протчым, абавязак мой — паказаць гэтым новым завадзілам іхняе належнае месца. Хай знаюць, што і мы тое-сёе ў паліты-цы кемім. Апрача таго, здаецца, што ад нашага кватаранта бальшавіцкім духам пахне, а мне ад гэтага паху ў носе круціць. Г а н у л я. А калі бальшавік, дык што? Бальшавік таксама чалавек. М і к і т а. Можа, чалавек, а можа, і не, бо з нашымі рангам! і клясамі абходзіцца зусім не па-чалавецку. (Паўза.) Меджду протчым, мамаша, я папрашу вас… я гэтага хачу… 3-паміж іншых гасцей будуць у мяне сягоння: адна мадам, Поп., спраўнік і Пан… Вось, кал! хто з іх звернецца да вас з …